Замок НОМЕ
Одежда, обувь и аксессуары
Гипермаркет «Корона»
Детский центр
Каток
Кино. Покупка билетов
Кафе и рестораны
Дополнительные услуги
Дисконтная программа
Карта центра
Beauty HOME
Схема проезда

НАРОДНЫЙ АЛЬБОМ

Цена билета от 45 руб. до 95 руб.

Акуніцеся ў атмасферу беларускага мястэчка 30-х гадоў з «Народным альбомам»!

Як гэта быць «пад прыгнётам панскім» альбо «чакаць на рускія танкі», кахаць кантрабандыста ці быць шпіёнам? Героі самага народнага мюзікла сучаснай Беларусі – «Народнага альбому» – чакаюць вас 16 красавіка ў канцэртнай залі «Prime Hall», каб праспяваць гісторыю Беларусі 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

«Народны альбом» – гэта супольны музычны праект вядомых беларускіх музыкаў, у якім завершаваў жыццё звычайных жыхароў Заходняй Беларусі паэт Міхал Анемпадыстаў. Канцэрт-мюзікл атрымліваў «Рок-карону», дзесяць гадоў быў пад забаронай у Беларусі і гучна вярнуўся на вялікую сцэну спачатку ў залі Падляскай оперы ў Беластоку, а затым 20-годдзе праекту аншлагам адзначылі ў Мінску. Найлепшыя моманты шоу глядзіце па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=l880TtFHc_E

Шоу мусіць працягвацца, а таму запрашаем у Prime Hall заспяваць разам з артыстамі хіты «Край ты, мой край», «Кантрабандыст», «Паляўнічы, ты мой, паляўнічы», трылогію пра Казіка і Юзіка, а таксама на біс выклікаць «Простыя словы».

16 красавіка ствараць атмасферу беларускага мястэчка 30-х гадоў на сцэне будуць вядомыя беларускія музыкі: Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Кася Камоцкая, гурт «Яблочный Чай»; квартэт «Aquarelle quartet» ды іншыя музыкі.

Канцэрт-падзея пачнецца а 20-й гадзіне ў «PRIME HАLL» (Мінск  пр. Пераможцаў, 65).

Квіткі:

Танцпляц – 45 BYN

Месцы за столікамі і на сектарах – ад 55 BYN

Інфалінія: +375 33 6555596; +375 17 395 05 65

Организатор:

ИП Шаблинский В.Б.
+375 33 655 55 96
Воложинский р-н, д.Малое Запрудье, 29А
УНП 190348875

Возврат билетов осуществляет организатор 
(ул.Калинина,5, Театральная касса)